У Вялікабрытаніі выяўлены яшчур

Улады Вялікабрытаніі забаранілі любыя перавозкі буйнага рагатага быдла, авечак і коз. Пра гэта паведамляе газета The Guardian.
Прычынай забароны стаў выбух яшчура на адной з ферм. Усім фермерам загадана неадкладна праверыць сваю жывёлу.

Акрамя перавозак забароненая стрыжка жывёлін і апрацоўка іх звычайным дэзінфекцыйным растворам.

Вакол фермы створаная трохкіламетровая карантынная зона і дзесяцікіламетровая — праверачная.

Ветслужбы ўжо прыступілі да знішчэння 64 заражаных жывёлін. Падазрэнне на яшчур з’явілася яшчэ некалькі дзён назад. Хвароба магла прыйсці з рынкаў або праз нелегальныя каналы ўвозу мяса.

Гэта ўжо другі выбух яшчура ў каралеўстве за апошнія шэсць гадоў. Папярэдні пачаўся ў 2001 годзе з захворвання свінняў, цягнуўся год і абышоўся эканоміцы Вялікабрытаніі ў 16 мільярдаў долараў. Тады былі забітыя ад 7 да 10 мільёнаў хатніх жывёлін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі