У Вільні развіталіся з памерлым былым байцом палка Каліноўскага
![Вільня, 17 красавіка 2024-га](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/vilnia1.jpg.webp?itok=CRPas39g)
Вільня, 17 красавіка 2024-га / t.me/belsat/
У Вільні ў сераду развіталіся з памерлым былым байцом палка Каліноўскага. Аляксандр Царук ("Сашко") памёр 13 красавіка пасля цяжкай хваробы, паведамляе "Белсат".
Царук у 2020-м удзельнічаў у пратэстах, быў за кратамі, вымушана з’ехаў з Беларусі. Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну далучыўся да палка Каліноўскага. Пасля вярнуўся з вайны, змагаўся з анкалагічнай хваробай.
![У Вільні развіталіся з памерлым былым байцом палка Каліноўскага](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/55551.jpg.webp?itok=A-1xrzRd)
t.me/belsat/
![У Вільні развіталіся з памерлым былым байцом палка Каліноўскага](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/5544331.jpg.webp?itok=kzmZJAic)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.