У Вільні адкрылася бюро Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода. Віленскі офіс прыняў журналістаў, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь (мінскі офіс быў разгромлены сілавікамі летам 2021-га), піша @radiosvaboda.
Урачыстая цырымонія прайшла 10 студзеня. На ёй прысутнічалі прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, прэзідэнт RFE/RL Джэймі Флай і лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская.
"Для Літвы вялікі гонар даць прытулак і падтрымаць чальцоў грамадзянскай супольнасці Беларусі, — гаварыў у сваёй прамове Наўседа. — Гэта вельмі сімвалічна. Таму што Вільня — гэта горад Францішка Скарыны і Кастуся Каліноўскага. Месца вольналюбівых людзей з Беларусі".

