У Віцебску знайшлі "самых лянівых выбаршчыкаў"

На выбарчым участку №34 Віцебскай-Чыгуначнай акругі жывуць, мабыць, самыя лянівыя выбаршчыкі. Паводле сяброў камісіі, кожны трэці з іх выказаў жаданне галасаваць у сваіх кватэрах.
Трэцяя частка выбаршчыкаў - гэта каля трох сотняў чалавек. Як распавёў грамадскі назіральнік Барыс Хамайда, на яго просьбу паказаць пісьмовыя заявы гэтых людзей камісія адказала адмоўна.

Паводле спадара Хамайды, назіральнікамі была складзеная заява ў раённую пракуратуру, на якую пракурор абяцаў даць пісьмовы адказ пасля выбараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі