У Віцебску выкладчык універсітэту стварае музей... гіраў

Музей гіраў стварае ў Віцебску выкладчык мясцовага тэхналагічнага ўніверсітэту Аляксандр Дзянісюк.  Спадар Дзянісюк - майстар спорту міжнароднай катэгорыі, са студэнтамі займаецца армрэслінгам ды гіравым спортам. Зараз у яго калекцыі некалькі дзесяткаў самых разнастайных гэтых спартовых снарадаў. Ёсць двухпудовыя гіры дарэвалюцыйных часоў, разборныя, гіры, што выкарыстоўваліся ў хатняй гаспадарцы.

Пакуль памяшкання для музея няма, трэнер трымае сваю калекцыю там, дзе займаецца са студэнтамі, часам дазваляючы ім выкарыстоўваць “экспанаты” для трэніровак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі