У Віцебску прадпрымальнік дапамог затрымаць злачынцу

У Віцебску ўзнагародзілі хлопца, які дапамог затрымаць небяспечнага злачынцу. Падрабязнасці даведалася нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская: “28-гадовы прадпрымальнік Віталь Іваноў гандлюе аксэсуарамі для мабільных тэлефонаў. Калі да яго завітаў незнаёмец і патрабаваў падабраць акумулятары ды панэлі для дзесятка тэлефонаў, Віталь здагадаўся, што гэта менавіта той чалавек, што некалькімі днямі раней абрабаваў салон “Еўрасець” ды прабіў металічнай трубой галаву прадавачцы.

Віталь распавёў, што яму нават не давялося сілай утрымліваць злачынцу. Ён проста загарадзіў сабой дзверы ў краму і сказаў, што да прыбыцця міліцыі падазронага мужчыну не адпусціць. Дзіва, але той паслухаўся. Праз пяць хвілін прыехалі міліцыянты і затрымалі злачынцу. За дапамогу Віталь Іваноў атрымаў падзяку і грашовую прэмію”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі