У Віцебску на Дабравешчанне памерла святая?

А 6-й раніцы 7 красавіка ў віцебскай гарадской лякарні хуткай дапамогі памерла 81-гадовая бабуля з вёскі Шніткі Лёзненскага раёна.
А праз колькі часу на кляёнцы, якой быў пакрыты ложак, дзе сканала старая, праявіўся... яе абрыс. Медыкі не могуць патлумачыць феномен.

Пакуль устрымліваюцца ад каментарыяў і святары.

Родныя памерлай кажуць, што бабуля вяла дастойнае жыццё, была глыбока веруючым чалавекам і кожны дзень малілася не менш як за гадзіну.