У Віцебску дом пайшоў з малатка ў 100 разоў даражэй за стартавы кошт

У Віцебску прайшоў чарговы аўкцыён па продажы аб'ектаў нерухомасці, арганізаваны фондам “Витебскоблимущество” На продаж былі выстаўленыя чатыры лоты. Бытавы будынак у Сенненскім раёне прададзены за 28 мільёнаў беларускіх рублёў. Сума здзелкі перавысіла стартавы кошт будынка амаль у сто разоў! Новыя гаспадары атрымалі будынак у арэнду на 50 гадоў. На працягу года яны абавязаныя разгарнуць там прадпрымальніцкую дзейнасць.

Газета “Рэспубліка” паведамляе, што аўкцыёны па продажы нявыкарыстаных будынкаў і будынкаў, аб'ектаў незавершанага будаўніцтва працягваюцца. Фондам «Витебскоблимущество» абвешчана 17 аўкцыёнаў па продажы 150 аб'ектаў нерухомасці, чые стартавыя кошты складаюць больш за 10 мільярдаў рублёў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі