У Віцебскім раёне двое п'яных мужчын зарэзалі сваіх жонак

Учора на Віцебшчыне двое п'яных мужчын зарэзалі сваіх жонак.  Спачатку на беразе Дзвіны знайшлі  цела 32-гадовай жыхаркі абласнога цэнтру. Высветлілася, што яна пасварылася з сужыцелем пасля п’янкі, і той некалькі разоў ударыў няшчасную нажом у грудзі ды жывот.

У той жа дзень з пасёлку Кастрычніцкі, што пад Віцебскам, у лякарню даставілі жанчыну з такімі ж ранамі, што нанёс ёй п’яны муж. Праз некалькі гадзінаў жанчына сканала.

Міліцыянты затрымалі абодвух забойцаў.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі