Вы тут

У Вашынгтоне аўтамабіль тараніў агароджу каля Капітолія, ёсць ахвяры

Вашынгтон, 2 красавіка 2021-га / Reuters

У Вашынгтоне аўтамабіль тараніў агароджу каля Капітолія. Пацярпелі двое паліцэйскіх, на якіх наехала машына. Кіроўцу затрымалі. У выніку ўсе трое апынуліся ў бальніцы. Зламыснік, пасля таго, як аўтамабіль спыніў бетонны блок, кінуўся з нажом на паліцэйскіх, і тыя адкрылі агонь, паранілі кіроўцу. Пазней ён памёр. Памёр і адзін з паліцэйскіх.

Цяпер усе падыходы да будынкаў Кангрэса ЗША заблакаваныя сілавікамі, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.