У Варшаве гаварылі пра палітычныя выкраданні ў Беларусі (фота)
![У Варшаве гаварылі пра палітычныя выкраданні ў Беларусі (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/img_5893.jpg.webp?itok=rWc9jpof)
24 верасня ў Варшаве, у рамках штогадовай канферэнцыі АБСЕ, адбылася сустрэча пад назвай "Палітычныя выкраданні: пакласці канец беспакаранасці". У ёй прымалі ўдзел Ірына Краскоўская і Святлана Завадская (заснавальніцы We Remember Foundation, удовы зніклых) ды Мары Айлін Д. Бакалсо (генеральны сакратар AFAD і кантактная асоба ICAED). Мадэратарам быў экс-кандыдат у прэзідэнты, лідар арганізацыі "Еўрапейская Беларусь" Андрэй Саннікаў.
Падчас мерапрыемства быў паказаны фільм "Банда", які апавядае аб усіх вядомых фактах палітычных выкраданняў у Беларусі. Яго прадстаўляла прадусарка Раіса Міхайлаўская, кіраўніца Беларускага дакументальнага цэнтра.
Удзельнікі сустрэчы адзначалі, што палітычныя выкраданні адбываюцца ва ўсім свеце, і Беларусь з'яўляецца адным з яскравых прыкладаў. Дагэтуль няма афіцыйнай інфармацыі пра лёс зніклых у 1999-2000 гадах апазіцыйных палітыкаў Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара, бізнесмена Анатоля Красоўскага, журналіста Дзмітрыя Завадскага.
![У Варшаве гаварылі пра палітычныя выкраданні ў Беларусі (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/img5885.jpg)