У Варшаве асудзілі знішчэнне фрэскі ў беларускім касцёле
![Фрэску зафарбавалі / Facebook.com/Witek Korybut-Daszkiewicz](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/fr_1_03_3.jpg.webp?itok=ztFWde8b)
Фрэску зафарбавалі / Facebook.com/Witek Korybut-Daszkiewicz
Польскае міністэрства замежных спраў асудзіла знішчэнне фрэскі "Цуд на Вісле" ў касцёле ў мястэчку Солы ў Смаргонскім раёне Беларусі. "Мы асуджаем знішчэнне польскай культурнай спадчыны ў Беларусі рэжымам Лукашэнкі", — напісаў у Twitter афіцыйны прадстаўнік МЗС Лукаш Ясіна. Паводле яго, гэтая спадчына з'яўляецца неад'емнай часткай гісторыі Беларусі. Такія дзеянні ганебныя і несумяшчальныя з прынцыпамі цывілізаванага свету, адзначыў прадстаўнік польскага МЗС.
Фрэска ў касцёл у Солах была прысвечаная пераможнай бітве польскага войска з арміяй Савецкай Расіі ў 1920 годзе. Учора стала вядома, што яе зафарбавалі. Краязнаўца Кастусь Шыталь высветліў, што аўтарам фрэскі ў Солах быў беларускі жывапісец і графік Пётр Сергіевіч.
![В Варшаве осудили уничтожение фрески в белорусском костеле](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/fr_1_03.jpg.webp?itok=FiH3sThy)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.