Вы тут

У Турыне сёння фінал "Еўрабачання": букмекеры ставяць ва Украіну

Kalush Orchestra / Onet Kultura

14 траўня ў італьянскім Турыне пройдзе фінал конкурсу "Еўрабачанне-2022". Букмекеры лічаць, што сёлета амаль гарантаваная перамога ўкраінскага калектыва Kalush Orchestra. Каманда, якая грае з 2019 года, выступіць з рэп-калыханкай "Stefania", у якой расказвае пра каханне маці да сына і міксуе рэп з народнай украінскай музыкай.

Па прагнозах букмекераў, у дзясятку лепшых выканаўцаў сёлета ўвойдуць прадстаўнікі Вялікабрытаніі, Швецыі, Італіі, Іспаніі, Сербіі, Польшчы, Грэцыі, Нарвегіі і Нідэрландаў. Найгоршы вынік пакажуць Літва, Румынія і Германія, лічаць эксперты.

Скрыншот с сайта eurovisionworld.com

Беларусь і Расія сёлета адхіленыя ад удзелу ў "Еўрабачанні". Беларусь — выключаная з Еўрапейскага вяшчальнага саюза, Расія — адхіленая з-за вайны, якую вядзе ва Украіне — каб не псаваць імідж конкурсу.

Шоу пачнецца ў 22:00 па Мінску. Глядзець яго можна на афіцыйным you-tube-канале конкурса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.