У тунэлі мінскага метро лавілі пасажыра, спыняўся рух на Аўтазаводскай лініі

У тунэлі мінскага метро лавілі пасажыра, спыняўся рух на Аўтазаводскай лініі

У тунэлі мінскага метро лавілі пасажыра, спыняўся рух на Аўтазаводскай лініі. Здарэнне адбылося ў аўторак, 2 траўня, каля 18-й гадзіны. Як інфармуе ў Twitter прэс-служба мінскага метрапалітэна, на станцыі “Партызанская” малады чалавек скокнуў з платформы на пуці і пайшоў у тунэль. Там яго затрымалі супрацоўнікі метрапалітэна. Асобу парушальніка цяпер высвятляюць, яго перадалі міліцыі.

З-за здарэння на “Партызанскай” спыняўся рух на ўсёй лініі метро (прыблізна на 15-20 хвілін), часова абмяжоўваўся доступ пасажыраў на станцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі