У Telegram дадалі галасавыя тэлефанаванні

У Telegram дадалі галасавыя тэлефанаванні

У месенджары Telegram дадалі функцыю галасавых тэлефанаванняў (дагэтуль былі толькі звычайныя і галасавыя паведамленні). Пакуль гэтая функцыя працуе толькі на iOS і Android, тэлефанаваць могуць выключна карыстальнікі ў Заходняй Еўропе. Што да астатніх рэгіёнаў, дык новая функцыя стане даступная пазней, інфармуе сайт месенджара.

Дарэчы, распрацоўшчыкі абяцаюць, што ўсе тэлефанаванні будуць зашыфраваныя. Прадугледжана і схема верыфікацыі суразмоўцаў: для таго, каб пераканацца, што вы размаўляеце з тым чалавекам, каму тэлефануеце, дастаткова будзе параўнаць эмодзі на экранах.

Як адзначае УНІАН, Telegram дадаў функцыю галасавых тэлефанаванняў адным з апошніх сярод аналагічных сервісаў. Раней гэта зрабілі WhatsApp, Messenger (Facebook) і Skype, прычым с функцыяй відэавыклікаў. Вядома, што Telegram карыстаецца 100 млн чалавек у месяц, WhatsApp і Facebook Messenger выкарыстоўваюць па мільярду чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі