У тэатры оперы і балета паставяць спектакль 19 стагоддзя

Неўзабаве на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета чакаецца прэм'ера спектакля “Чужое багацце нікому не служыць”. Опера, створаная ў Нясвіжскім замку Караля Радзівіла яго прыдворным капельмейсцерам Янам Голандам больш за 200 год таму. У ХХ стагоддзі не выконвалася, таму што ноты лічыліся цалкам страчанымі. Толькі ў канцы 1990-х у адным з кракаўскіх архіваў беларускімі навукоўцамі была зробленая сенсацыйная знаходка — старадаўнія оперныя партытуры нямецкага кампазітара Голанда.

Ідэйным натхняльнікам рэканструкцыі оперы, стаў мастацкі кіраўнік Беларускай капэлы Віктар Скарабагатаў. Аднавіў партытуру мастацкі кіраўнік ансамбля Класік-авангард Уладзімір Байдаў. Пераклад вершаваных фрагментаў оперы з польскай і нямецкай моў ажыццявіў Васіль Сёмуха. Лібрэта напісана нанова вядомым драматургам Сяргеем Кавалёвым.

Паказы оперы “Чужое багацце нікому не служыць” магчыма адбудзецца ў Нясвіжскім замку, дзе яна і прагучала ўпершыню.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі