У Талачыне пад мінеральнымі тукамі загінуў мужчына

Трагедыя здарылася 1 снежня у адной з гаспадарак Талачынскага раёна, куды прывезлі вагон хлорна-калійных тукаў. 50-гадовы грузчык, парушыўшы тэхніку бяспекі, стаў насупраць люка, з якого пасыпаліся тукі. Мужчына загінуў ад асфіксіі. Два тыдні таму падобны выпадак здарыўся на чыгуначнай станцыі ў Паставах, але там чалавека здолелі выратаваць.