У Свіслачы знайшлі цела жанчыны
Супрацоўнікі МНС з ракі Свіслач вынялі цела жанчыны. Лекары вызначылі, што прычынай смерці стала ўтапленне. Асоба загінулай пакуль не ўстаноўленая. На выгляд жанчыне 30-35 гадоў, яе рост 168 сантыметраў, сярэдні целасклад, валасы цёмна-русыя. Была апранутая ў зялёныя штаны ў шэрую палоску і зялёны паласаты швэдар. Правахоўныя органы просяць паведамляць любую інфармацыю аб загінулай у Бюро рэгістрацыі няшчасных выпадкаў ГУУС па тэлефоне 229-48-88 або ў міліцыю па тэлефоне 102.
Агенцтва 'Минск-новости'
Агенцтва 'Минск-новости'