У Стамбуле зноў аднавіліся вулічныя акцыі пратэсту

Нагадаем, маштабныя антыўрадавыя дэманстрацыі не спыняюцца ў Турцыі ўжо больш за тры тыдні. Яны пачаліся з акцыі ў абарону парка Гезі ў Стамбуле, які ўлады збіраліся знішчыць. Падчас разгону дэманстрацый загінулі чатыры чалавекі.



Напярэдадні людзі збіраліся на плошчы Таксім, каб выказаць пратэст у сувязі з вызваленнем да суда паліцыянта, які падазраецца ў забойстве дэманстранта. Акцыя прайшла мірна, але паліцыя прадпрымала павышаныя меры бяспекі.

Фота — AFP, ria.ru