У сталічных універмагах зноў правядуць адзіны дзень зніжак

Адзіны дзень зніжак пройдзе ў буйных універмагах Мінска 29 жніўня. Гэта традыцыйная акцыя, якую перыядычна ладзіць сталічны гандаль дзеля павышэння аб’ёмаў рэалізацыі тавараў.

Напрыклад, у гандлёвым доме “На Нямізе” і ва ўнівермагу “Беларусь” пакупнікі атрымаюць 20-адсоткавую зніжку на ўсе нехарчовыя тавары.

У “Кірмашы” выставяць 15-адсоткавую зніжку. У ЦУМе зніжкі будуць вагацца ад 15 да 30 адсоткаў.

ГУМ будзе прадаваць вопратку і трыкатажныя вырабы са зніжкай у 20%, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Фота: dom36.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі