У сталічных Шабанах з’явіцца акумулятарны завод

У сталічных Шабанах з’явіцца акумулятарны завод

У сталічных Шабанах з’явіцца акумулятарны завод. Такую вытворчасць мае запусціць кампанія “АртСтылІнвест”, якая стала рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны (СЭЗ) “Мінск”. Паводле інфармацыі на сайце СЭЗ, завод будзе выпускаць шчолачныя акумулятарныя батарэі для розных сфераў выкарыстання.  Гэта будуць акумулятары для пагрузчыкаў, тэлекамунікацыйнага абсталявання, электраэнергетыкі, чыгуначнага транспарта, а таксама для сістэмы чыгуначнай сувязі і аўтаматыкі.

Таксама будуць выпускацца цягавыя батарэі для транспартных сродкаў, стартэрныя акумулятары для цеплавозаў, шахтавыя акумулятары, акумулятарныя батарэі для сістэмаў альтэрнатыўнай энергетыкі і стацыянарныя АКБ.

Кампанія мае намер ажыццяўляць таксама рамонт і тэхнічнае абслугоўванне акумулятарных батарэяў. “АртСтылІнвест” стане адзіным у Беларусі прадпрыемствам, якое выпускае шчолачныя прамысловыя АКБ і зарадныя прылады да іх. На сёння гэты тавар цалкам імпартуецца. Запусціць вытворчасць плануюць у першым квартале 2019 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі