У сталічнай Курасоўшчыне жанчына спрабавала выкінуцца з балкона
Спробу самазабойства здзейсніла ўчора жыхарка сталічнага мікрараёна Курасоўшчына, 32-гадовая непрацуючая жанчына. Інцыдэнт адбыўся 6 кастрычніка па абедзе. У МНС паступіла паведамленне, што жанчына выйшла на балкон лесвічнай клеткі на 7-м паверсе дома па завулку Каржанеўскага, 2 і хоча скокнуць уніз.
На момант прыбыцця выратавальнікаў жанчына самастойна спусцілася з праёму балкона і ёй не спатрэбілася дапамога, паведамляе прэс-служба МНС. Медыкі хуткай даставілі яе ў псіхіятрычную лякарню ў Навінках.
Матывы яе ўчынку невядомыя.
Фота з архіву