Вы тут

У спрынце лепшы з беларускіх біятланістаў заняў 27-е месца

twitter.com/ibu_wc

У пятніцу ў Халменколене на апошнім этапе Кубка свету па біятлоне прайшоў спрынт у мужчын. Гонку на 10 км выйграў нарвежац Ёханэс Бё — 24.39,9 (адзін промах на двух агнявых рубяжах), на другім месцы — Лукас Хофер з Італіі (+31,7; без промахаў), на трэцім — Кентэн Фіён-Мае з Францыі (+35,0; без промахаў).

Лепшым з беларускіх біятланістаў быў Раман Елётнаў, ён заняў 27-е месца — +1.29,0; два промахі. Сяргей Бачарнікаў заняў 46-е месца, Антон Смольскі — 54-е, Уладзімір Чапелін — 57-е сярод 112 удзельнікаў.

23 сакавіка пройдуць гонкі пераследу: жаночая — у 17:00, мужчынская — у 19:15.