У спеўніку БРСМ - ніводнай беларускай песні

У Спеўніку, які прапануе сваім чальцам Штаб студэнцкіх атрадаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі -- 16 савецкіх песень, 1 расійская бардаўская і ніводнай беларускай. На сайце БРСМ чальцам будатраду прапануюцца між іншых наступныя хіты: "Комсомольская юность", "Мой адрес - Советский союз","БАМ", "Комсомольская площадь".

Ахвотныя паехаць з будатрадам маюць выбар вакансій у Расіі: кіроўцамі самазвалу ў Ямала-Ненецкую акругу вахтамі па паўгоду (30 тыс. рас. рублёў на месяц), рознарабочымі пры радовішчах газу ў той жа акрузе (за 17 тыс. рас. рублёў на месяц), у дзіцячыя лагеры Краснадарскага краю (2,5 тыс. рас.рублёў на месяц), збор садавіны з гароднінай пад Стаўрапалем (заробак залежна ад выпрацоўкі).
БРСМ