У склад Савета Рэспублікі ад Брэстчыны ўвайшлі двое дзеючых сенатараў
Двое дзеючых сенатараў увайшлі ў склад Савета Рэспублікі ад Брэсцкай вобласці: старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар і старшыня СВК "Астрамечава" Аляксей Скакун. Пра гэта паведаміў член Цэнтрвыбаркама Аляксандр Каляда.
У ліку абраных сенатараў ад Брэстчыны таксама — намеснік дырэктара Бярозаўскага сыраробнага камбіната Марына Анікеева, дырэктар прадпрыемства "Днепра-Бугскі водны шлях" Іван Кіевец, дырэктар Брэсцкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа сувязі Міхаіл Куіш, генеральны дырэктар ААТ "Баранавічыхлебапрадукт" Наталля Манько, намеснік галоўнага лекара Столінскай цэнтральнай раённай лякарні Раіса Місюра і генеральны дырэктар ААТ "Белавежскі" Юры Мароз.
БелаПАН