У Сірыі разбамбілі турэцкі гуманітарны канвой (фота)

У Сірыі разбамбілі турэцкі гуманітарны канвой (фота)

Турэцкая праваабарончая арганізацыя Humanitarian Relief Foundation (IHH) паведаміла пра авіяўдары па калоне грузавікоў з гуманітарнай дапамогай. Гэта адбылося ў горадзе Азаз на поўначы Сірыі недалёка ад турэцкай мяжы. Пра гэта гаворыцца ў акаўнтах арганізацыі ў сацыяльных сетках.

Турэцкія праваабаронцы спярша заявілі, што канвой атакавалі расійскія ваенныя самалёты. Потым яны ўдакладнілі, што дакладнай інфармацыі, хто нанёс удар, няма, інфармуе РБК.

У той жа час турэцкае дзяржаўнае агенцтва Anadolu сцвярджае, што авіяўдар быў нанесены менавіта расійскімі Паветранана-касмічнымі сіламі. Агенцтва паведамляе як мінімум пра сем загінулых і дзесяць пацярпелых у выніку гэтага авіяўдару. Выданне падкрэслівае, што канвой грузавікоў вёз гуманітарную дапамогу для бежанцаў.

BBC са спасылкай на "Сірыйскі назіральны савет па правах чалавека" паведамляе, што раней расійская авіяцыя правяла маштабныя бамбаванні раёна Азаз.

Фота: фэйсбук

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі