У школах Беларусі скароцяць гадзіны хіміі і дададуць матэматыкі

У школах Беларусі скароцяць гадзіны хіміі і дададуць матэматыкі

У школах Беларусі скароцяць гадзіны хіміі і дададуць матэматыкі. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Святлана Уклейка.

“Адбыліся нязначныя змены, — цытуе словы чыноўніцы БЕЛТА. — Скарочана на адну гадзіну колькасць гадзін вывучэння хіміі ў сёмым класе, але павялічана колькасць гадзін на вывучэнне матэматыкі ў сёмым класе ў сярэдніх школах — замест чатырох гадзін будзе пяць”. Паведамляецца, што ў 8 і 9 класах у наступныя гады будзе таксама павялічана колькасць гадзін.

Святлана Уклейка патлумачыла, што па колькасці гадзін вывучэнне матэматыкі ў 7-х класах у школах прыраўнялі да гімназій. Яна нагадала, што вучэбная праграма для гэтых устаноў адукацыі аднолькавая. Новаўвядзенне мусіць даць магчымасць вучням школ “адпрацаваць матэрыял на практыцы”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі