Вы тут

У Шклоўскім раёне мікрааўтобус трапіў пад фуру, загінуў кіроўца

На месцы аварыі / ДАІ

У Шклоўскім раёне мікрааўтобус трапіў пад фуру, ёсць загінулы. Як паведамляе ў Instagram прэс-служба магілёўскай ДАІ, трагічнае здарэнне адбылося 7 сакавіка пасля 14-й гадзіны каля вёскі Лакуці на аўтадарозе мяжа Расіі — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны. Mercedes Sprinter раптоўна выехаў на паласу сустрэчнага руху, адбылося сутыкненне з грузавіком DAF. 36-гадовы кіроўца мікрааўтобуса, жыхар Магілёва, загінуў. Яго 31-гадовая пасажырка была траўмаваная, яе шпіталізавалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.