У Шанхаі з'явіцца музей Джэкі Чана

У кастрычніку 2009 года ў Шанхаі, фінансавай сталіцы Кітайскай народнай рэспублікі, з'явіцца музей Джэкі Чана. Аб гэтым паведамляе Associated Press са спасылкай на вэб-сайт ганконгскай кіназоркі. Чан, адзін з самых папулярных у Азіі акцёраў, асабіста наведаў цырымонію пачатку будаўніцтва музея 8 ліпеня бягучага года. Мяркуецца, што ў ім будуць выстаўленыя фотаздымкі, плакаты, асабістыя рэчы і рэквізіт з фільмаў акцёра і рэжысёра.

У апошнія месяцы Чан пераважна заняты дабрачыннымі місіямі: уладкоўвае адмысловыя паказы найноўшых фільмаў са сваім удзелам ("Кунг-фу Панда" і "Забароненае царства"), усе зборы ад якіх накіроўваюцца ў фонд дапамогі пацярпелым ад разбуральнага землятрусу ў кітайскай правінцыі Сычуань 12 траўня 2008 года.

Фота: www.fleurdelis.narod.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі