Вы тут

У сераду ў Беларусі будзе 2 градусы цяпла, месцамі туман і галалёд

Днём месцамі па рэспубліцы чакаецца туман і галалёд / drogichin.by

У сераду, 17 лістапада, у Беларусі будзе пахмурна з праясненнямі, істотных ападкаў не прагназуецца, паведамляюць сіноптыкі.

Уначы будзе 5-8 градусаў са знакам "мінус", днём месцамі па рэспубліцы чакаецца туман і галалёд, вецер будзе паўднёвы, 4-9 м/с.

Дзённая тэмпература на большай частцы тэрыторыі краіны складзе ад 0 да 2 градусаў. Цяплей будзе толькі на захадзе краіны. У Брэсце чакаецца 4-6 градусаў цяпла, у Гродна — 3-5 градусаў вышэй за нуль.

Прагноз надвор'я на 17 лістапада 2021 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.