У сераду ў Беларусь прыйдзе пацяпленне

У сераду ў Беларусь прыйдзе пацяпленне

У бліжэйшыя суткі, 26 красавіка, у Беларусі чакаецца хмарнае надвор’е, па паўднёвым усходзе з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Вецер будзе заходні, парывісты, удзень па паўднёвым усходзе ў асобных раёнах чакаецца ўзмацненне ветру да 15-18 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра складзе 5-11 градусаў цяпла, удзень будзе 7-12 градусаў, на паўднёвым усходзе — 13-18, а ў Гомельскай вобласці — да 21 градуса вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі