У сераду Лукашэнка паляціць у Кыргызстан

У сераду Лукашэнка паляціць у Кыргызстан

27-28 лістапада Аляксандр Лукашэнка наведае Кыргызстан з працоўным візітам. Там ён паўдзельнічае ў сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, паведамляе яго прэс-служба.

Абмеркаванне спярша пройдзе ў вузкім складзе. Потым адбудзецца пленарнае пасяджэнне з удзелам кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў, міністэрстваў абароны, сакратароў саветаў бяспекі.

Планцецца, што беларускі кіраўнік у сваім выступе абазначыць пазіцыю і асноўныя прапановы нашай дзяржавы па развіцці і ўмацаванні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі ў розных яе сегментах. 

На палях саміту Лукашэнка традыцыйна правядзе сустрэчы і перамовы з замежнымі калегамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі