У Сенненскім раёне на возеры патануў 53-гадовы мужчына

У Сенненскім раёне на возеры патануў 53-гадовы мужчына

У Сенненскім раёне на возеры патануў 53-гадовы мужчына. Гэта першая ахвяра тонкага лёду ў Віцебскай вобласці, адзначае БЕЛТА.

Спачатку знікненнем мужчыны занепакоіліся яго сваякі. Яны пачалі пошукі і на лёдзе мясцовага возера знайшлі шапку. Тады і выклікалі спецыяльныя службы. Цела жыхара вёскі Ходцы знайшлі вадалазы раніцай 29 лістапада ў 20 метрах ад берага.

Абставіны здарэння яшчэ высвятляюцца. Невядома, калі мужчына пайшоў на возера: позна ўвечары 28 лістапада ці пад раніцу 29-га. Незразумела, навошта ён выйшаў на лёд. Магчыма, ён хацеў зрэзаць шлях, але лёд апынуўся вельмі тонкім — 2-3 см.

Здымак з архіву. Фота: ByMedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі