У Саудаўскай Аравіі пройдзе феміністычны аўтапрабег

Трэці з 1990 года феміністычны аўтапрабег у Саўдаўскай Аравіі запланаваны на суботу, 26 кастрычніка. Яго ўдзельніцы хочуць выказаць свой пратэст супраць забароны кіравання аўтамабілем для жанчын. Аўтапрабегу папярэднічала петыцыя з патрабаваннем адмяніць гэтую забарону або абгрунтаваць неабходнасць яе захавання. Пад зваротам падпісалася 17 тысяч чалавек.



У 1990 годзе ўдзельніц пратэсту арыштоўвалі або звальнялі з працы. Улады і цяпер пагражаюць ім пакараннем, але не канкрэтызуюць, якім менавіта. Адметна, што забарона кіравання аўтамабілем для жанчын захоўваецца хутчэй па звычаі і не прапісаная наўпрост у саўдаўскіх законах, паведамляе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі