У Салігорску пратэстуюць прадпрымальнікі

На 10 лютага ў Салігорску прызначаны страйк прадпрымальнікаў рынку "Акцябрскі". Яны пратэстуюць супраць павышэння арэнднай платы. Для прадпрымальнікаў рынку “Акцябрскі” арэнда аднаго квадратнага метра павялічылася ад 5,5 да 7 еўра. Ад новага года гандляры дамагаюцца справядлівасці. Лідэрка ініцыятыўнай групы Таццяна Кучынская паведаміла Радыё Свабода, што рынак цалкам пабудаваны самімі прадпрымальнікамі, улады толькі паклалі асфальт.

На вырашэнне канфлікту ў Салігорску сёння выпраўляюцца чыноўнікі абласной адміністрацыі, лідэры прадпрымальніцкага руху і незалежных прафсаюзаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі