У Румыніі выявілі абломкі расійскага беспілотніка

Рэшткі расійскага дрона выявілі ў Румыніі / кадр з відэа antena3.ro

Рэшткі расійскага дрона выявілі ў Румыніі / кадр з відэа antena3.ro / antena3.ro

У Румыніі знайшлі рэшткі расійскага беспілотніка. Гэта пацвердзіў міністр абароны краіны Анджэл Тылвэр, паведамляе Бі-Бі-Сі.

У каментары тэлеканалу Antena 3 CNN ён удакладніў, што абломкі былі знойдзеныя ў раёне, які мяжуе з украінскім горадам Ізмаіл у Адэскай вобласці.

"Мы абследавалі вельмі вялікую тэрыторыю, у тым ліку і тую, пра якую вяліся дыскусіі ў публічнай прасторы. І я пацвярджаю, што на гэтай тэрыторыі былі знойдзеныя фрагменты, якія могуць быць ад дрона", — заявіў міністр.

Ён мяркуе, што Румыніі неабходна ўзмацніць меры бяспекі.

Напярэдадні ўкраінскі бок паведамляў, што на тэрыторыі Румыніі зваліліся расійскія дроны, калі наносілі ўдар па Адэскай вобласці. Аднак румынскія ўлады абвяргалі гэтыя звесткі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі