У Румыніі сёння выбіраюць прэзідэнта

У Румыніі, якая перажывае цяжкі эканамічны крызіс, сёння праходзяць прэзідэнцкія выбары. На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць 12 кандыдатаў.
Фаварытамі лічацца дзеючы прэзідэнт Траян Бэсеску, які прадстаўляе Ліберальна-дэмакратычную партыю, і лідэр сацыял-дэмакратаў, старшыня Сената Мірчы Джаанэ.

Прэзідэнт Бэсеску дамагаецца працягнення мандата, каб правесці свае палітычныя рэформы, якія, па яго словах, замінаюць ажыццявіць апазіцыйныя партыі.

Джаанэ прапануе выбаршчыкам маштабны пакет антыкрызісных захадаў.

Ужо шэсць тыдняў румыны фактычна застаюцца без ураду. У кастрычніку парламент вынес вотум недаверу і адправіў у адстаўку кааліцыйны ўрад, а новы кабінет міністраў так і не быў сфармаваны — дэпутаты не прымаюць прапанаваныя прэзідэнтам кандыдатуры на пасаду прэм'ера.

Сёння ў Румыніі таксама пройдзе рэферэндум і па рэформе парламента, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі