Вы тут

У Раўбічах пад Мінскам адкрыўся чэмпіянат Еўропы па біятлоне

Трэніроўка ў Раўбічах / twitter.com/IBU_CUP

У Раўбічах пад Мінскам адкрыўся чэмпіянат Еўропы па біятлоне. Раніцай у сераду прайшла ўрачыстая цырымонія, а 13-й гадзіне стартуе кваліфікацыя суперспрынту ў мужчын, а 15-й — у жанчын. Фіналы пачнуцца адпаведна ў 17:30 і 18:00, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі біятлона.

Як вядома, ад правядзення кантынентальнага першынства ў апошні момант адмовілася Эстонія, а Беларусь пагадзілася яе замяніць. У Раўбічах давялося назапашваць снег і прыкласці нямала высілкаў, каб стварыць трасу — у нашай краіне ў лютым 2020-га сапраўдная вясна, трымаецца плюсавая тэмпература.

Прадказальна на чэмпіянат Еўропы не прыехалі зорныя біятланісты, а беларусы выставяць наймацнейшы на сённяшні дзень склад.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.