У расіян з ВНЖ у Латвіі спытаюцца: "Чый Крым?"

Эдгарс Рынкевічс / bb.lv
Эдгарс Рынкевічс / bb.lv

Латвія будзе жорстка правяраць усіх расіян, якія жывуць у краіне на пастаяннай або часовай аснове. Пасля праверкі некаторым, верагодна, не падоўжаць ВНЖ. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс у інтэрв'ю "Настоящему Времени".

Міністр не выключыў, што пры падаўжэнні ВНЖ расіянам будуць задаваць пытанні: "Чый Крым? Што адбываецца ва Украіне?". Гэта патрэбна, каб высветліць іх палітычныя погляды, а таксама — ці падтрымліваюць яны агрэсіўную палітыку Расіі ва Украіне.

Цяпер у Латвіі від на жыхарства маюць каля 10 тысяч расіян.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі