У Расіі разбіўся верталёт ФСБ

Мі-8 / Ілюстрацыйнае фота ria.ru

Мі-8 / Ілюстрацыйнае фота ria.ru

29 жніўня ў Чалябінскай вобласці Расіі разбіўся верталёт ФСБ. Усе тры чалавекі (пілот-інструктар і двое курсантаў), якія былі на борце Мі-8, загінулі.

Вядома, што верталёт выконваў трэніровачны палёт. Экіпаж адпрацоўваў манёўр "узлёт-пасадка", піша Baza. Аднак нешта пайшло не так. Відавочцы кажуць, што перад тым, як зваліцца на зямлю, верталёт кідала з боку ў бок, а затым ён каменем пайшоў уніз.

Мяркуецца, што ўзнікла праблема з рухавіком, што і стала прычынай падзення Мі-8.

У Расіі разбіўся верталёт ФСБ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі