Вы тут

У Расіі разбіўся ваенна-транспартны самалёт Іл-76, ёсць ахвяры

На месцы падзення самалёта пад Разанню / Baza

У Расіі разбіўся ваенна-транспартны самалёт Іл-76. З-за няспраўнасці рухавіка ён здзейсніў "жорсткую пасадку" ў Разанскай вобласці. Загінулі чатыры чалавекі, яшчэ пяць атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Як піша Baza, самалёт ляцеў з Белгарада ў Арэнбург. У Разані ён дазаправіўся, але ўжо праз хвіліну пасля ўзлёту загарэўся рухавік.

У Расіі апошнім часам адбылося некалькі здарэнняў з ваеннымі самалётамі Су-25: 17 чэрвеня была катастрофа ў Белгарадскай вобласці (лётчык паспеў катапультавацца), а праз некалькі дзён — у Растоўскай вобласці (пілот загінуў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.