У Расіі паставілі помнік гарадам-героям — без Мінска, Кіева і Адэсы

У Расіі паставілі помнік гарадам-героям — без Мінска, Кіева і Адэсы

У горадзе Туапсэ Краснадарскага краю Расіі ўсталявалі помнік гарадам-героям Вялікай Айчыннай вайны. На ім пералічаныя 9 гарадоў-герояў з 12 — не хапае Мінска, Кіева і Адэсы, а таксама Брэсцкай крэпасці, якая мае статус крэпасці-героя.

Але расіян найбольш абурыла не гэта, а арфаграфічныя памылкі на помніку. Яго аўтары забыліся паставіць злучок ў словазлучэнні “гарады-героі” і недакладна спалучылі словы “памяти павших” (на помніку напісана “памяти павшим”).

Ёсць і іншыя недакладнасці: сярод гарадоў-герояў пералічаны Валгаград, які ў часы вайны называўся Сталінградам. У той жа час Ленінград пакінуты на памятнай пліце пад тагачаснай назвай, а не пад сучаснай — Санкт-Пецярбург.

У прэс-службе гарадской адміністрацыі паведамілі, што ў цяперашні час манумент закрыты. Усе памылкі на ім будуць выпраўленыя. Няблага было б, каб таксама была ўзноўленая справядлівасць і на яго былі дададзеныя беларускія і ўкраінскія гарады, а таксама Брэсцкая крэпасць-герой.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі