У Расіі пачалі крымінальную справу за экстрэмізм супраць грамадзяніна Беларусі

У Расіі пачалі крымінальную справу за экстрэмізм супраць грамадзяніна Беларусі

У Расіі распачалі крымінальную справу за экстрэмізм у адносінах грамадзяніна Беларусі Дзмітрыя Паўлава. Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта РФ, восенню 2013 года ён стварыў нацыяналістычнае аб'яднанне Misanthropic Divisio (яно забаронена на тэрыторыі Расіі), якое з часам стала міжнародным, мае прыхільнікаў у 19 дзяржавах Еўропы (у Беларусі, Расіі, Украіне, Нямеччыне, Францыі, Польшчы, Англіі). Расіяне сцвярджаюць, што нацыяналісты ўдзельнічалі ў падзеях на ўсходзе Украіны. Адзначаецца, што праз сацыяльныя сеткі беларус і яго паплечнікі прапагандуюць расісцкія і неанацысцкія погляды, заклікаюць да тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці, распальваюць нянавісць і варажнечу да некаторых нацыянальнасцяў, "непаважліва публічна выказвацца пра днях вайсковай славы і памятных датах Расіі, звязаных з абаронай Айчыны".

Дзмітрый Паўлаў на сённяшні дзень знаходзіцца на тэрыторыі Нямеччыны. Расійскія праваахоўнікі будуць дамагацца яго экстрадыцыі. Адзначаецца, што шэраг удзельнікаў арганізацыі ўжо асуджаныя. У розных рэгіёнах Расіі, у тым ліку і ў Маскве, прайшлі ператрусы ў асобаў, якія маюць дачыненне да дзейнасці Misanthropic Divisio.

У Беларусі сайт гэтай арганізацыі знаходзіцца ў "чорным спісе", доступ да яго абмежаваны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі