У Расіі аўтобус з Казахстана трапіў пад цягнік, шмат загінулых

У Расіі аўтобус з Казахстана трапіў пад цягнік, шмат загінулых

Ва Уладзімірскай вобласці Расіі на чыгуначным пераездзе аўтобус з Казахстана трапіў пад цягнік "Санкт-Пецярбург — Ніжні Ноўгарад". Здарэнне адбылося ў ноч на пятніцу. У выніку сутыкнення з ліку 55 пасажыраў-грамадзян Узбекістана і 2 кіроўцаў-казахаў загінулі 16 чалавек, сярод іх адно дзіця (раней называліся розныя лічбы ахвяраў — да 21 чалавека). Транспартны сродак проста разарвала лакаматывам.

Вядома, што аўтобус заглух на рэйках, пасажыры спалі. Большасць людзей паспелі выбегчы з яго. Яны спрабавалі выпіхнуць аўтобус з чыгункі, але не змаглі — часу было замала.

У бальніцы Петушынскага раёна ў цяжкім стане знаходзяцца двое маленькіх дзяцей, якія таксама ехалі ў аўтобусе. Санітарнай авіяцыяй іх даставяць ва Уладзімір. У бальніцу прывозілі і траіх дарослых. 36-гадовы мужчына пасля аказання меддапамогі быў адпушчаны. Іншыя двое пацярпелых знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі