У Расіі арыштавалі сем беларусаў, якія шукалі там прытулку

У Расіі арыштавалі сем беларусаў, якія шукалі там прытулку

Былыя ўдзельнікі пратэстаў, якія шукалі прытулку ў Расіі, трапілі пад арышт па запытах з Беларусі. Цяпер яны за кратамі чакаюць рашэння, цт будуць іх высылаць на радзіму, дзе на іх пачалі крымінальныя справы. 

Як перадае Радыё "Рацыя", на сёння вядомыя імёны сямі беларусаў, якім пагражае экстрадыцыя на радзіму: Вадзім Дубойскі (Брэст), Андрэй Казіміраў (Брэст), кікбаксёр Яўген Шабалюк (Брэст), неанаразовы чэмпіён свету па кікбоксінгу Аляксей Кудзін (Маладзечна), Сяргей Непагода (Маладзечна), шахцёр Андрэй Прылуцкі (Салігорск), Мікалай Давідчык (Ліда). 

Агулам Следчы камітэт Беларусі паслаў сёлета ў Расію запыты на экстрадыцыю 39 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі