У Расіі ад "свінога грыпу" памёр грамадзянін Беларусі

Як паведамляе "Гаzета.Спб", у Ленінградскай вобласці Расіі ад "свінога грыпу" памерлі тры чалавекі і захварэлі 57. У прыватнасці, "свіны" грып быў выяўлены ў двух памерлых мужчын — грамадзян Беларусі і Ўкраіны, якія мелі часовую рэгістрацыю на тэрыторыях Ўсевалажскага і Ламаносаўскага раёнаў. Абодва захварэлыя позна звярнуліся па дапамогу ў медыцынскую ўстанову, адзін з іх і зусім адмовіўся ад шпіталізацыі. Пры гэтым абодва былі ўжо ў цяжкім стане.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі