У пятніцу месцамі ў Беларусі чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы

У пятніцу месцамі ў Беларусі чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы

У пятніцу, 14 ліпеня, месцамі ў Беларусі чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы. Моцныя дажджы прагназуюцца на паўночным усходзе нашай краіны. Ападкі будуць і ў сталіцы. У многіх раёнах Беларусі парывы ветру будуць дасягаць 15-20 метраў за секунду.

Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны яна складзе ад +10 да +16 градусаў (у сталіцы — ад +12 да +14), у дзённыя гадзіны — 14-19 цяпла (у Мінску — 15-17 градусаў са знакам плюс, на Брэстчыне — ад +20 да +22 градусаў), паведамляюць сіноптыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі