У Пухавіцкім раёне сутыкнуліся МАЗ і мікрааўтобус, загінуў адзін чалавек

У Пухавіцкім раёне сутыкнуліся МАЗ і мікрааўтобус, загінуў адзін чалавек

У Пухавіцкім раёне сутыкнуліся МАЗ і мікрааўтобус. Здарэнне адбылося 1 сакавіка на 61-м кіламетры аўтадарогі М-5 Мінск — Гомель. "Мерсэдэс Спрынтар" выехаў на сустрэчную паласу руху, дзе і адбылося лабавое сутыкненне. У мікрааўтобусе знаходзіўся толькі кіроўца. 34-гадовы мужчына загінуў, інфармуе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці.

Мяркуецца, што кіроўца мікрааўтобуса ў складаных умовах надвор'я няправільна выбраў хуткасць руху і не саўладаў з кіраваннем. "Мерсэдэс" вынесла на сустрэчную паласу праз раздзяляльную лінію. Праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі