У прыгранічных абласцях Расіі збілі некалькі беспілотнікаў

Іранскія дроны ў Расіі перайменавалі ў "Герань" / gur.gov.ua
Іранскія дроны ў Расіі перайменавалі ў "Герань" / gur.gov.ua

Расіяне мінулай ноччу атакавалі беспілотнікамі Днепрапятроўскую вобласць Украіны. Былі збітыя тры іранскія "Шахеды", піша кіраўнік рэгіёну Сяргей Лысак.

Але адначасова расіянам давялося адбівацца ад беспілотнікаў і ў сябе — у Белгародскай і Курскай абласцях. Аб гэтым распавядае Baza. У Курскай вобласці абломкі беспілотніка ўпалі на прыватны дом у вёсцы Талмачова. Людзі не пацярпелі. Яшчэ адзін беспілотнік выбухнуў у сяле Альхаватка Белгародскай вобласці. Тут у выніку выбуху пашкоджаныя два дамы, бібліятэка, пошта і аўтамабіль. Расійскія ўлады і медыа сцвярджаюць, што беспілотнікі былі ўкраінскія. У Кіеве гэтыя абвінавачванні не каментуюць.

В приграничных областях России сбили несколько беспилотников
Дом в Курской области, который пострадал от падения беспилотника /@gubernator_46/3117

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі