У Польшчы спынілі дзейнасць групы дыверсантаў, якія працавалі на РБ і РФ

У аперацыі ўдзельнічала Агенцтва ўнутранай бяспекі

У аперацыі ўдзельнічала Агенцтва ўнутранай бяспекі / onet.pl

У Польшчы днямі спынілі дзейнасць групы дыверсантаў, звязаных са спецслужбамі РБ і РФ. Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер Кшыштаф Гаўкоўскі, паведамляе pap.pl. Паводле яго слоў, "беларускія і расійскія службы ў сферы кібербяспекі ў Польшчы мелі пэўную мэту: выкрасці інфармацыю, давесці да індывідуальнага і інстытуцыйнага шантажу, і весці, дэ-факта, кібервайну". Гаўкоўскі называе аперацыю вялікім поспехам.

Мэтай кібердыверсантаў, кантраляваных з Беларусі і Расіі, была распрацоўка метадаў атакі і ўзлому розных урадавых устаноў Польшчы. Першым пацярпела Польскае антыдопінгавае агенцтва. Тады пачалося расследаванне. Спецслужбы паставілі сваёй задачай вызначыць кірункі пранікнення кібердыверсантаў у іншыя польскія ўстановы: ад мясцовых органаў да дзяржкампаній. 

Віцэ-прэм'ер не падаў падрабязнасцяў аб складзе дыверсантаў, іх кіраўніках, а таксама аб учыненых імі атаках або падрыхтоўцы такіх атак. Ён заявіў, што яны мелі на мэце параліч дзяржавы ў палітычнай, ваеннай і эканамічнай сферах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі